19 траўня 2024, Нядзеля, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі заклікаў ізраільцян і палестынцаў да прымірэння

1
Папа Рымскі заклікаў ізраільцян і палестынцаў да прымірэння

Папа Рымскі Францыск заклікаў стораны блізкаўсходняга канфлікту да яго спынення і стварэння дзвюх дзяржаў - Палестыны і Ізраіля.

Аб гэтым кіраўнік Каталіцкай царквы заявіў на сустрэчы з лідарам Палестыны Махмудам Абасам у Бэтлееме, піша «Інтэрфакс».

«Надышоў час пакласці канец гэтай сітуацыі, якая становіцца ўсё больш непрымальнай», - заявіў Папа Рымскі. Ён прыбыў на заходні бераг Ярдана ў рамках паездкі па святых месцах. Папа адзначыў, што стораны канфлікту павінны пайсці на ўзаемныя саступкі для стварэння дзвюх дзяржаў з межамі, прызнанымі сусветнай супольнасцю, на карысць уласных народаў.

Назіральнікі адзначылі, што раней папярэднікі Папы Францыска падчас пілігрымкі на Блізкі Усход спачатку наведвалі Ізраіль, і толькі затым адпраўляліся на заходні бераг Ярдана.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках