10 траўня 2024, Пятніца, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў прыляцеў у Крым

12
Мядзведзеў прыляцеў у Крым

Прэм'ер-міністр Расеі прыбыў з двухдзённай рабочай паездкай на акупаваны паўвостраў.

МЗС Украіны выказаў абурэнне паездкай, адзначыўшы "грубае парушэнне Расеяй дзейнага заканадаўства Украіны, суверэнітэту ўкраінскай дзяржавы, нормаў міжнароднага права".

Дзмітрый Мядзведзеў наведае ў Севастопалі ўправу Федэральнай міграцыйнай службы, дзе абсталяваны цэнтр для вырабу пашпартоў грамадзян РФ. Затым Мядзведзеў як лідар "Адзінай Расеі" правядзе прыём грамадзян у грамадскай прыёмнай мясцовага аддзялення партыі. Запланаваная таксама гутарка прэм'ера з выканаўцам абавязкаў губернатара Севастопаля Сяргеем Мяняйлам, паведамляе ІТАР-ТАСС.

У панядзелак, 26 траўня, кіраўнік Кабміна наведае міжнародны дзіцячы цэнтр "Артэк", правядзе нараду аб арганізацыі дзіцячага адпачынку, традыцыйную нараду з віцэ-прэм'ерамі, а таксама наведае Алімпійскі вучэбна-спартовы цэнтр "Спартак" і сустрэнецца з часовым выканаўцам абавязкаў кіраўніка рэспублікі Сяргеем Аксёнавым.

Гэта ўжо другая паездка Мядзведзева ў Крым: 31 сакавіка ён правёў у Сімферопалі выязное пасяджэнне ўрада.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках