29 красавiка 2024, панядзелак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Еўрапарламент у Літве: фіяска сацдэмаў і скачок правых

1
Выбары ў Еўрапарламент у Літве: фіяска сацдэмаў і скачок правых

Такіх вынікаў выбараў у Еўрапейскі Парламент у Літве ніхто не чакаў.

Самая папулярная партыя - сацыял-дэмакраты - засталіся без кароны. Правыя, рэйтынгі якіх не былі высокімі - на першым і трэцім месцы, піша ru.DELFI.lt.

Паводле дадзеных выбаркама, па два мандаты ў ЕП атрымаюць Звяз айчыны - Хрысціянскія дэмакраты Літвы, які набраў 16,42% галасоў выбаршчыкаў, і Сацыял-дэмакратычная партыя з вынікам 16,32%, а таксама Рух лібералаў і партыя «Парадак і справядлівасць», якія атрымалі падтрымку 15,6% і 13,48% выбаршчыкаў. Яшчэ тры партыі - Партыя працы (12,12%), кааліцыя Выбарчай акцыі палякаў Літвы (ІАПЛ) і Альянс рускіх (7,62%) і Звяз сялян і зялёных Літвы (6,25%) - атрымаюць па адным дэпутацкаім крэсле ў Еўрапарламенце.

Для ўсіх палітычных партый другое месца ў выбарах у ЕП - добрае дасягненне. Толькі не для сацыял-дэмакратаў, якім абяцалі перамогу. Палітолаг Лаўрас Бялініс лічыць, што адна з галоўных прычын няўдачы сацдэмаў - іх кандыдат у прэзідэнты і лідар спісу ў ЕП Зігмантас Бальчыціс.

Прафесар Каўнаскага ўніверсітэта ім. Вітаўтаса Вялікага Бялініс канстатуе: кампанія сацдэмаў была відавочна няўдалай. А асноўны акцэнт гэтай кампаніі - Бальчыціс. Амаль няма сумневаў, што сацдэмы спадзяваліся, што актыўнасць у прэзідэнцкіх выбарах дапаможа і іх спісу на выбарах у ЕП.

«Напэўна, мы вымушаныя прызнаць, што, вылучаючы Бальчыціса на першае месца ў спісе, сацыял-дэмакраты стварылі своеасаблівую псіхалагічную перадумову для выбаршчыка. Выбіралі вельмі проста - калі Бальчыціс удзельнічае ў прэзідэнцкіх выбарах, значыць, спіс сацдэмаў - другарадны для выбаршчыкаў. Па гэтай прычыне кандыдатура Бальчыціса не была галоўнай. Патрэбны быў не толькі кандыдат, але і ідэя», - сказаў Бальчыціс.

Наколькі дапамог правым другі тур?

Кансерватары атрымалі найбольшую колькасць галасоў. Лібералы дасягнулі фантастычнага выніку, і таксама атрымалі два мандата ў ЕП. Наколькі дапамагло тое, што ў першым туры не атрымала перамогу прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ, якую падтрымлівалі гэтыя партыі? Актыўнасць у другім туры і на выбарах у ЕП была вялікая, таму верагодна, што падтрымка лібералаў і кансерватараў нарэшце «акупілася».

І ўсё ж, Бялініс схільны больш акцэнтаваць іншыя фактары. Паводле яго слоў, у лібералаў, мабыць, нарэшце атрымалася тое, да чаго яны імкнуліся апошнія некалькі гадоў. «Хутчэй за ўсё, ёсць некалькі перадумоў. Адна з іх - тое, што яны змаглі не да канца, але досыць моцна стварыць адчуванне, што вакол іх аб'ядналіся ўсе ліберальныя партыі. Яны становяцца «манапалістамі» ідэі лібералаў», - канстатаваў Бялініс.

Іншая партыя ліберальнага кірунку - ліберал-цэнтрысты з лідарам Артурасам Зуокасам - засталася на апошнім месцы. Гэта не здзіўляе Бялініса.

«Мне сімпатычная гэтая партыя, але што зробіш. Не думаю, што аб'яднанне з Зуокасам дало ім плюс. Хутчэй, адных гэта прыцягнула, іншых адштурхнула», - лічыць палітолаг.

Габрыелюс Ландсбергіс - рэцэпт поспеху ў прозвішчы?

Фаварыт выбаршчыкаў кансерватараў - Габрыелюс Ландсбергіс упэўнена замацаваўся наверсе спісу. Бялініс не хавае, што бачыць адну галоўную прычыну поспеху маладога палітыка.

«Феномен Ландсбергіса звязаны з яго дзядулем, Вітаўтасам Ландсбергісам. Правыя выбаршчыкі, выказваючы павагу да Ландсбергіса, галасавалі за іншага Ландсбергіса. Калі б у яго было іншае прозвішча, хутчэй за ўсё, ён не дасягнуў бы такіх вынікаў», - сказаў прафесар.

Партыя працы: Гедвілас павінен быць засмучаны

Партыя працы ад першай чацвёркі адстала ненашмат, але не набрала столькі галасоў, каб атрымаць два мандата ў ЕП. Гэта значыць, што ў Брусэль паедзе Віктар Успаскіх.

Адразу за ім - адзін з тых палітыкаў, які расчараваўся ў выбарах. Былы спікер Сейма Відас Гедвілас, які доўгі час займаў першае месца ў спісе «працавікоў», нечакана быў адкінуты на другое месца Успаскіх. Вынік - былы спікер Сейма атрымлівае дзірку ад абаранка.

«Гедавілас сапраўды павінен быць засмучаны. Але што зробіш - гэта партыя аднаго палітыка. І гэты палітык - не Гедвілас. (...) Магчыма, і я раззлаваўся б, але я не Гедвілас, не ведаю, як ён рэагуе. Выдатна разумею, што яму павінна быць непрыемна, што яго так перастаўляюць, як другарадную фігуру. На самой справе, Гедвілас - вельмі яркая фігура. І як палітык, і як чалавек. І ён годны больш яркага месца і павагі», - сказаў Бялініс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках