29 красавiка 2024, панядзелак, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ездзіць таксіст у «вышыванцы»

18
У Менску ездзіць таксіст у «вышыванцы»

Сяргей Місюкевіч карыстаецца неверагоднай папулярнасцю ўжо таму, што проста ведае англійскую.

Сем гадоў таму ён змяніў крэсла кіроўцы тралейбуса на крэсла кіроўцы таксі, паведамляе «Белсат». З тых часоў Сяргей Місюкевіч сам вывучыў англійскую мову, адкрыў свой сайт, завёў старонкі ў сацсетках, а таксама яго знаходзяць праз турфірмы. Вялікую ролю гуляе «сарафаннае радыё». Так, Сяргей падвозіў кіраўніка радыё і тэлебачання Славакіі Вацлава Міка, які парэкамендаваў Сяргея ўсім славацкім спартыўным журналістам і каментатарам, якія прыязджалі працаваць у Менск.

Таксіст Сяргей Місюкевіч творча падыходзіць да працы: не толькі носіць традыцыйную беларускую кашулю, здзіўляе турыстаў, уключаючы гімны іх краін проста ў таксі - так, што замежнікам нічога не застаецца, акрамя як гучна спяваць у салоне. Усяго ў яго калекцыі 31 гімн і колькасць гімнаў расце.

У планах Сяргея - падрыхтаваць невялікі экскурсійны тур для замежнікаў, караоке і халодную ваду для пасажыраў у гарачыя дні. І ўсё гэта, натуральна, бясплатна і па жаданні.

Фотa: «Белсат»

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках