29 красавiка 2024, панядзелак, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавая бойка паміж фанатамі і міліцыяй ў Бабруйску

2
Масавая бойка паміж фанатамі і міліцыяй ў Бабруйску

Пасля футбольнага матчу паміж «Белшынай» і «Нёманам», які праходзіў з Бабруйску, здарылася бойка фанатаў «Белшыны» і супрацоўнікаў міліцыі.

Пасля матчу разгарачаныя заўзятары практычна ў поўным складзе сабраліся каля распранальні каманд, заклікаючы гульцоў выйсці на размову з фанатамі пасля бяздарна прайгранага матчу. Супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі збудаваць ланцуг, але адзін з заўзятараў вырваўся з яго, піша belultras.by.

Гэта і паслужыла напальванню становішча. Такія паводзіны відавочна не спадабаліся супрацоўнікам міліцыі і яны тут жа паспрабавалі затрымаць дадзенага заўзятара. Бачачы, як супрацоўнікі міліцыі спрабуюць затрымаць аднаго з заўзятараў «Белшыны», астатнія фанаты сарваліся і «скокнулі» на супрацоўнікаў міліцыі. Сама бойка працягвалася каля хвіліны і была за відавочнай перавагай фанатаў, якіх было каля 40 чалавек, а супрацоўнікаў міліцыі каля 20. Вельмі хутка падышла дапамога да супрацоўнікаў міліцыі, пасля чаго сілавікі разагналі фанатаў. Некалькі прадстаўнікоў фанатаў «Белшыны» затрымалі.

Пасля гэтага інцыдэнту некаторыя гульцы «Белшыны» ўсё ж такі падышлі пагутарыць з фанатамі, але далёка не ўсе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках