29 красавiка 2024, панядзелак, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Данецку тэрарысты прыкрываюцца мірнымі жыхарамі

4

Частка тэрарыстаў пасля пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ў аэрапорце Данецка разбеглася па дварах бліжэйшых жылых дамоў.

Пра гэта піша мясцовае выданне "Новости Донбасса".

Яны разлічваюць, што ўкраінская авіяцыя не будзе страляць па іх, каб не пацярпелі цывільныя асобы.

Сёння ў аэрапорце Данецка пачалася АТА. Раніцай тэрарысты захапілі яго памяшканні. У адказ вайскоўцы з дапамогай авіяцыі абстралялі тэрарыстаў і высадзілі ў ім дэсант, які пачаў зачыстку аэрапорта.

У Кіеўскім раёне Данецка ўлада дала ўказанні закрыць усе навучальныя ўстановы. У гэтым раёне праходзіць антытэрарыстычная аперацыя і знаходзіцца аэрапорт, дзе зараз ўкраінскія вайскоўцы праводзяць вызваленчую аперацыю і вызваляюць будынак ад тэрарыстаў.

Начальнік упраўлення па сувязях з грамадскасцю Данецкага гарсавета Максім Ровінскі заявіў, што заняткі ў школах Кіеўскага раёна не адмянялі, так як там цяпер засталося няшмат вучняў. Мясцовая ўлада вырашыла толькі абмежаваць рух на вуліцах, прылеглых да аэрапорта.

Будынак захопленай Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі знаходзіцца ў Варашылаўскім раёне Данецка. Гэта суседні з Кіеўскім раён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках