29 красавiка 2024, панядзелак, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыгуначны вакзал Данецка эвакуяваны праз баі

8
Чыгуначны вакзал Данецка эвакуяваны праз баі

Эвакуацыя выклікана імклівым абвастрэннем сітуацыі ў Данецку ў сувязі з баявымі дзеяннямі ў раёне аэрапорта.

Пра гэта паведамляюць "Новости Донбасса". Адміністрацыя кажа, што эвакуацыя выклікана значным пагаршэннем сітуацыі ў Данецку. Акрамя таго, у Данецку эвакуяваны людзі з адміністрацыйнага будынка і чыгуначнага вакзала "Данецк" з боку вуліцы Арцёмаўскай у сувязі з тым, што з гэтага боку невядомымі была зроблена серыя стрэлаў, паведамляе "Остров" са спасылкай на прэс-службу Данецкай чыгункі.

"З мэтай бяспекі пасажыраў і чыгуначнікаў праведзена эвакуацыя з адміністрацыйнага будынку вакзала далёкага і прыгараднага руху", - сказалі ў ДЧ. Пры гэтым у прэс-службе паведамілі, што з боку вуліцы Арцёма пасажыры могуць праходзіць у будынак вакзалаў далёкага і прыгараднага руху. Таксама ў ДЧ паведамілі, што "адпраўка і прыбыццё цягнікоў праводзіцца згодна з раскладам".

Як вядома, у панядзелак у аэрапорце Данецка пачалася АТА. Раніцай тэрарысты захапілі яго памяшканні. У адказ вайскоўцы з дапамогай авіяцыі абстралялі тэрарыстаў і высадзілі ў ім дэсант, які пачаў "зачыстку" аэрапорта ад тэрарыстаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках