29 красавiка 2024, панядзелак, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць еўрапейскіх краін увялі санкцыі супраць Расеі

9
Пяць еўрапейскіх краін увялі санкцыі супраць Расеі

Чарнагорыя, Ісландыя, Нарвегія, Албанія і Ліхтэнштэйн далучыліся да санкцый, уведзеных ЕЗ у дачыненні да Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ад імя кіраўніка дыпламатыі Еўразвязу Кэтрын Эштан, паведамляе BBC.

Чарнагорыя і Ісландыя з'яўляюцца краінамі-кандыдатамі на ўступленне ў ЕЗ, Албанія - патэнцыйным кандыдатам, а Нарвегія і Ліхтэнштэйн – чальцамі Еўрапейскай эканамічнай зоны і Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю.

Гэтыя дзяржавы абвясцілі аб увядзенні візавых і эканамічных абмежаванняў у дачыненні да расейскіх чыноўнікаў, бізнэсоўцаў і кампаній, якія ўваходзяць у "чорны спіс " Еўразвязу.

"Яны будуць забяспечваць адпаведнасць іх нацыянальнай палітыкі пастановам Рады. ЕЗ прыняў да ўвагі гэтыя абавязанні і вітае іх", - гаворыцца ў заяве Эштан.

Да апошняга паводле часу "пашыранага" санкцыйнага спісу Еўразвязу далучылі, у ліку іншых, кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расеі Вячаслава Валодзіна, камандзіра паветрана-дэсантных войскаў Расеі Уладзіміра Шаманава і старшыню камітэта Дзярждумы канстытуцыйнага заканадаўства і дзяржаўнага будаўніцтва Уладзіміра Плігіна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках