29 красавiка 2024, панядзелак, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак беларускіх банкаў знізіўся на 12%

7
Прыбытак беларускіх банкаў знізіўся на 12%

За студзень-красавік 2014 года банкамі Рэспублікі Беларусь атрымана 1831,3 млрд рублёў прыбытку.

Гэта на 12,3% менш, чым за студзень-красавік 2013 года, паведамляе АФН са спасылкай на Нацыянальны банк.

Сума нарматыўнага капіталу банкаў на 1 траўня 2014 года склала 56042,2 млрд рублёў і павялічылася з пачатку года на 2429,8 млрд рублёў, або на 4,5%. Дастатковасць нарматыўнага капіталу агулам у банкаўскім сектары склала 14,73% (на 1 студзеня 2014 года - 15,5%) пры нарматыве не менш за 10%.

Рэнтабельнасць нарматыўнага капіталу на 1 траўня 2014 года склала 12,58% і паменшылася ў параўнанні з 1 студзеня 2014 года на 1,19 адсоткавага пункта.

Праблемныя актывы банкаўскага сектара выраслі на 12,5% з пачатку года да 13805,1 млрд рублёў на 1 траўня 2014 года. Дзель праблемных актываў банкаў у актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, на 1 траўня 2014 года склала 4,77%.

Актывы банкаў на 1 траўня 2014 года склалі 419629,5 млрд рублёў і павялічыліся з пачатку года на 6,2%, у тым ліку за красавік - на 2,1%. Дзель актываў у замежнай валюце павялічылася з 50% на 1 студзеня 2014 да 51,1% на 1 траўня 2014 года. Удзельная вага патрабаванняў да эканомікі (да суб'ектаў гаспадарання і фізічных асоб) у актывах банкаў склала 72,7% супраць 71,7% на 1 студзеня 2014 года.

На 1 траўня 2014 года банкаўскі сектар Рэспублікі Беларусь уключаў 31 дзейны банк, які мае права на правядзенне банкаўскіх аперацый. З іх 27 банкаў з'яўляюцца банкамі з удзелам замежнага капіталу, пры гэтым у 22 банках дзель удзелу замежных інвестараў у статутным фондзе перасягала 50 адсоткаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках