29 красавiка 2024, панядзелак, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаўдзі прылічаць да ліку блаславёных

2
Гаўдзі прылічаць да ліку блаславёных

Гішпанскі архітэктар будзе прылічаны да ліку блаславёных Папам рымскім Францішкам у 2015 годзе.

Пра гэта паведамляе выданне The Local са спасылкай на мясцовую радыёстанцыю RAC1, піша Lenta.ru.

Актывісты асацыяцыі, якая дамагаецца бэатыфікацыі Гаўдзі, цягам дзесяці год збіралі дакументы аб жыцці архітэктара, а таксама сведчанні тых, хто быў з ім знаёмы.

"Калі ўсё пойдзе добра, працэс будзе скончаны напрадвесні 2015", - паведаміў лідар кампаніі Жазэ Мануэл Алмузара.

Згодна з правіламі Каталіцкай царквы, прылічэнне да ліку блаславёных з'яўляецца трэцяй стадыяй кананізацыі.

Для таго, каб прылічыць Антоніё Гаўдзі да ліку святых, трэба даць Ватыкану дастатковую колькасць доказаў (довадаў) цудаў, якія адбыліся дзякуючы архітэктару.

Аднак дагэтуль ніводнага такога факту знойдзена не было. Нягледзячы на тое, што Гаўдзі, мусіць, будзе дастаткова ўшанаваны, у поўнай меры святым ён стаць не зможа.

Антоніё Гаўдзі жыў і тварыў, збольшага, у Барсэлоне ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзя. Ён, у прыватнасці, падарыў)гораду Парк Гуэля, дом Бальё, дом Кальвет, а таксама знакамітую недабудаваную катэдру Святой Сям'і, якія сталі на сённяшні дзень аднымі з галоўных славутасцяў сталіцы Каталоніі. Пры жыцці Гаўдзі быў шчырым каталіком.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках