29 красавiка 2024, панядзелак, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчук на пазадарожніку здзейсніў 4 парушэнні за 6 секунд (Відэа)

13

Парушэнне было зафіксавана на скрыжаванні вуліц Няміга і Гарадскі Вал.

Відэа, на якім зафіксаванае грубае парушэнне адразу некалькіх пунктаў ПДР, размясцілі на форуме onliner.by. У цэнтры Менска кіроўца Toyota Land Cruiser вырашыў не чакаць дазваляльнага сігналу на святлафоры, аб'ехаў аўтамабілі і павярнуў направа з другой паласы на чырвоны.

Парушэнне было зафіксавана на скрыжаванні вуліц Няміга і Гарадскі Вал. Пазадарожнік перастройваўся з крайняй правай паласы у другі рад . Ён праехаў на відавочны чырвоны сігнал святлафора, калі пешаходы ўжо выйшлі на праезную частку, затым кіроўца павярнуў направа.

У прэс-службе Менскай ДАІ далі невялікі каментар: «У дадзеным выпадку ўгледжваецца чатыры парушэнні ПДР: правілаў манеўравання, ігнараванне патрабаванняў разметкі і знакаў, праезд на забараняльны сігнал святлафора і непропуск пешаходаў. Аўтамабіль зарэгістраваны на юрасобу, гэтай машынай кіруюць некалькі чалавек. Раней на ёй парушалі двойчы - правілы спынення і стаянкі, а таксама было зафіксаванае перавышэнне хуткасці».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках