29 красавiка 2024, панядзелак, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы Беларусі прагаласавалі за Парашэнку

Украінцы Беларусі прагаласавалі за Парашэнку

Пётр Парашэнка атрымаў большасць галасоў на выбарчых участках у амбасадзе Украіны ў Менску і генконсульстве ў Брэсце.

Супрацоўніца амбасады Украіны ў Менску паведаміла «Радыё Свабода», што на выбарчым участку зарэгістравана 6892 выбаршчыка. Столькі ж бюлетэняў было выдадзена выбарчаму ўчастку ў амбасадзе.

«Атрымалі бюлетэні для галасавання 485 выбаршчыкаў. За Пятра Парашэнку прагаласавалі 270 чалавек, за Юлію Цімашэнка - 32, іншыя кандыдаты набралі вельмі мала галасоў», - паведамілі ў консульстве.

У Брэсце таксама перамог Парашэнка. Там на выбарчым участку зарэгістраваныя 4704 выбаршчыка з Брэстчыны і Гродзеншчыны. Як распавялі ў консульстве, прагаласавалі 195 чалавек, што з'яўляецца досыць высокім паказчыкам у параўнанні з мінулымі выбарамі ў Вярхоўную Раду. Большасць з тых, хто прагаласаваў, - жыхары Брэста, але некалькі чалавек прыехалі з Гродна.

Фота: EPA

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках