АБСЕ не можа звязацца са сваімі прадстаўнікамі ў Данбасе
1- 27.05.2014, 15:33
- 7,197
Чатыры прадстаўнікі арганізацыі не выходзілі на сувязь з 26 траўня.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце АБСЕ.
Група не выходзіла на сувязь з 18:00 учорашняга дня. "Каманда выконвала звычайнае патруляванне на ўсходзе Данецка, калі сувязь з ёй была страчаная. Аднавіць яе пакуль не ўдаецца. Група складалася з чатырох чалавек", - гаворыцца ў паведамленні.
Арганізацыя падкрэслівае, што для пошуку зніклых супрацоўнікаў прыкладаюцца ўсе намаганні. "Выкарыстоўваюцца кантакты на месцах", - адзначаюць у АБСЕ.
Пра праблему праінфармаваны ўрад у Кіеве і рэгіянальныя органы ўлады.