10 траўня 2024, Пятніца, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама павіншаваў Парашэнку з перамогай

9
Абама павіншаваў Парашэнку з перамогай

Прэзідэнт ЗША павіншаваў лідара прэзідэнцкай гонкі ва Украіне з перамогай на выбарах.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Як адзначаюць у прэс-службе Пятра Парашэнкі, прэзідэнт ЗША павіншаваў яго праз тэлефон, і ў размове адзначыў, што ЗША будуць разам з народам Украіны забяспечваць стабільнасць свету і рэформаў. Парашэнка падзякаваў Барака Абаму за віншаванне і падтрымку украінцаў, якая была прадэманстравана за апошнія месяцы.

Таксама Парашэнка адзначыў, што сваю падтрымку на прэзідэнцкіх выбарах ва ўсіх рэгіёнах Украіны ён разглядае як падмурак для аб'яднання краіны.

У прэс-службе Парашэнкі заявілі, што стораны дамовіліся аб сустрэчы бліжэйшым часам.

Нагадаем, на гэты момант Пётр Парашэнка ў лідарах на выбарах з вынікам у 54,51% (9.524.000 выбаршчыкаў). ЦВК ужо апрацавала 96,5% пратаколаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках