28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін прапануе плаціць 100% кошту паслуг ЖКГ

105
Мінфін прапануе плаціць 100% кошту паслуг ЖКГ

Улады настойваюць на поўнай кампенсацыі насельніцтвам кошту шэрагу камунальных паслуг.

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення фінансаў будаўніцтва і матэрыяльных паслуг Мінфіна Аляксандра Карзюка і кансультанта Галоўнага ўпраўлення фінансаў будаўніцтва і матэрыяльных паслуг Мінфіна Вольгі Нявера, апублікаваным у часопісе «Финансы, учет, аудит».

Спецыялісты ведамства прапаноўваюць устанавіць на некаторыя паслугі тарыфы на ўзроўні, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў.

На думку Міністэрства фінансаў, з мэтай ліквідацыі перакрыжаванага субсідзавання варта ўстанавіць на ўзроўні, які забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў:

- з 1 студзеня 2015 года - тарыфы на паслугі па зборы, вывазу і абясшкоджванні цвёрдых камунальных адходаў, а таксама па карыстанню ліфтам;

- з 1 студзеня 2016 года - тарыфы на паслугі па водазабеспячэнню, водаадвядзенню (каналізацыі).

«Неабходна ўлічваць маштаб праблемы. Па выніках 2013 года агульны аб'ём перакрыжаванага субсідавання склаў 1 901,5 млрд. Br (у тым ліку 993,4 млрд. Br - рэальны сектар і 908,1 млрд. Br - перакрыжаванае субсідаванне бюджэтных арганізацый). У 2014 годзе чаканы аб'ём перакрыжаванага субсідавання складзе 2 028,6 млрд. Br (1 106,8 млрд. Br і 921,8 млрд. Br адпаведна)», - абгрунтоўваюць аўтары артыкула сваю прапанову.

У выпадку рэалізацыі ідэі спецыялістаў Мінфіна карыстанне ліфтам з 1 студзеня 2015 года падаражэе ў 4,5-6 разоў, а за ваду і каналізацыю з 1 студзеня 2016 года беларусы будуць плаціць у 7 разоў больш.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках