28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: ЕЗ павінен прымусіць Расею забраць наймітаў з Украіны

4
Дональд Туск: ЕЗ павінен прымусіць Расею забраць наймітаў з Украіны

Еўразвяз павінен працягваць ціск на Расею.

Пра гэта заявіў старшыня Савета міністраў Польшчы Дональд Туск па выніках сустрэч у Брусэлі з прэзідэнтам Еўрапейскай Рады Германам Ван Рампеем, прэзідэнтам Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу, канцлерам ФРГ Ангелай Меркель і прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам, перадае "Укрінфарм".

"У нас усіх падобная пазіцыя: неабходны далейшы ціск на Маскву, каб спыніць яе ад эскалацыі гвалту, кажучы проста - ад накіравання наймітаў, салдат, якія падтрымліваюць сепаратыстаў (ва Украіне), што прыводзіць да такога вострага канфлікту", - заявіў Туск.

Ён падкрэсліў, што сітуацыя "вельмі сур'ёзная", бо гаворка ідзе пра дзесяткі, а па некаторых дадзеных - і сотні ахвяр. У той жа час Туск адзначыў, што прызнанне Расеяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне не паўплывае на пазіцыю Еўропы, улічваючы папярэднія дзеянні Крамля, у прыватнасці анэксію Крыма.

Па яго перакананні, ЕЗ павінен прадэманстраваць гатоўнасць да далейшых санкцый, калі будзе неабходнасць.

"Ніхто не будзе выступаць за іх увядзенне ўжо цяпер, але мы павінны салідарна і адназначна сказаць, што Еўропа гатовая да далейшых санкцый, калі расейцы не адмовяцца ад гэтай палітыкі, у першую чаргу праз падтрымку сепаратыстаў шляхам высылкі зброі і людзей праз расейска-украінскую мяжу", - адзначыў польскі прэм'ер.

Паводле яго слоў, адназначная адмова Масквы ад арганізацыйнай падтрымкі сепаратыстаў будзе першым сапраўдным тэстам на добрую волю з боку Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках