28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Queen выпусціць сумесны запіс Фрэдзі Мэрк'юры і Майкла Джэксана

1
Queen выпусціць сумесны запіс Фрэдзі Мэрк'юры і Майкла Джэксана

Музыкі гурта Queen плануюць выпусціць новы дыск на аснове нявыкарыстаных студыйных запісаў Фрэдзі Мэрк'юры з новымі інструментальнымі аранжыроўкамі.

У альбом могуць увайсці і выяўленыя нядаўна запісы дуэтаў вакаліста Queen c Майклам Джэксанам. Пра гэта паведаміў гітарыст гурта Браян Мэй у інтэрв'ю BBC Radio Wales.

Пласцінка павінна выйсці ў канцы 2014 года. Рабочая назва новага альбома - Queen Forever. У гэтым жа інтэрв'ю Мэй распавёў, што працуе над працягам мюзікла We Will Rock You, 12-гадовы пракат якога ў лонданскім Уэст-Эндзе завершыцца 31 траўня 2014 года, піша Lenta.ru.

Невядомыя запісы вакалу Фрэдзі Мэрк'юры былі выяўленыя барабаншчыкам Queen Роджэрам Тэйларам восенню 2013 года, калі ён разбіраў архівы гурта. Сярод гэтых матэрыялаў апынулася некалькі дуэтаў Мэрк'юры з Майклам Джэксанам і іншыя запісы, якія адносяцца ў асноўным да 1980-х гадоў, калі Queen былі на піку славы. Мэй планаваў апублікаваць трэкі да канца 2013 года, але пры далейшай працы з архівам выявіліся новыя матэрыялы, якіх аказалася дастаткова для выдання ў фармаце паўнавартаснага альбома.

Фота: AFP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках