28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз рыхтуе трохступеністую праграму санкцый супраць Расеі

2
Еўразвяз рыхтуе трохступеністую праграму санкцый супраць Расеі

Санкцыі закрануць як ікру, гарэлку і футра, так і расейскія газ і нафту.

На выпадак абвастрэння сітуацыі ва Украіне Еўразвяз рыхтуе трохступеністую праграму эканамічных санкцый супраць Расеі, піша аўстрыйскае выданьне Der Standard.

Ніжняя прыступка прадугледжвае ўвядзенне забароны на імпарт расейскіх люксавых прадуктаў накшталт ікры, гарэлкі і футра, найвышэйшая ступень - аж да забароны на пастаўкі расейскага газу і нафты. Цалкам магчыма, што рашэнне пра ўвод санкцый будзе прынята на асаблівым саміце лідараў еўрапейскіх дзяржаў і кіраўнікоў урадаў у чацвер, гаворыцца ў артыкуле.

Між тым эканамічныя сродкі, з дапамогай якіх Еўразвяз збіраецца паслаць папярэджанне Маскве, больш паходзяць на бразганне пластыкавымі шабелькамі, іранізуе выданне.

Так, у Расеі штогод вырабляюць 850 млн літраў гарэлкі, і з гэтай колькасці ў дзяржавы еўразоны пастаўляецца ўсяго 10 млн. Расейская ікра, як сцвярджае дырэктар цэнтра па сувязях з грамадскасцю Федэральнага агенцтва па рыбалоўстве Аляксандр Савельеў, наогул не пастаўляецца ў ЕЗ: "Чырвоная ікра не карыстаецца папулярнасцю ў Еўропе, а чорную еўрапейцам куды прасцей закупляць у пастаўшчыкоў з Ізраіля, Саудаўскай Аравіі і Ірана".

Таксама сімвалічны характар будзе мець забарона на імпарт расейскага футра, бо яно пастаўляецца ў Еўропу не наўпрост, а праз Санкт-Пецярбургскую міжнародную гандлёва-сыравінную біржу. Еўракамісіі будзе вельмі складана кантраляваць паходжанне перапрацаванага ў іншых краінах футра, заяўляюць у Міністэрстве сельскай гаспадаркі Расеі, піша выданне.

Калі Еўразвяз сапраўды хоча ўдарыць па Расеі, яму неабходна звярнуць свой позірк на газавы сектар і фінансавую сферу, заключае Der Standard.

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках