28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь, Казахстан і Расея заўтра падпішуць дамову аб ЕАЭС

24
Беларусь, Казахстан і Расея заўтра падпішуць дамову аб ЕАЭС

Дамову падпішуць Лукашэнка, Назарбаеў і Пуцін на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў чацвер.

Пра гэта перадае «Інтэрфакс» са спасылкай на заяву памочніка прэзідэнта Расеі Юрыя Ушакова.

«Цяпер дакумент практычна даведзены да патрэбнай кандыцыі. Сёння віцэ-прэм'еры трох краін будуць спрабаваць адрэгуляваць не больш за пяць праблем, які засталіся па тэксце пагаднення», - растлумачыў ён.

Юрый Ушакоў таксама дадаў, што месцазнаходжанне асноўных органаў будучага саюза вызначана. Штаб-кватэра камісіі ЕАЭС будзе размесціцца ў Маскве, суд - у Менску, фінансавы рэгулятар - у Алма-Аце.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках