27 красавiка 2024, Субота, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік генеральнага сакратара ААН прыбыла ў Менск

3
Намеснік генеральнага сакратара ААН прыбыла ў Менск

28 траўня ў Менск з афіцыйным візітам прыбыла намеснік генеральнага сакратара ААН Хелен Кларк.

28 траўня ў Менск з афіцыйным візітам па запрашэнні беларускага ўрада прыбыла адміністратар Праграмы развіцця ААН (ПРААН), намеснік генеральнага сакратара арганізацыі Хелен Кларк, паведамляе БелаПАН.

Паводле інфармацыі прадстаўніцтва ААН у Беларусі, візіт прадоўжыцца да 31 траўня ўключна. Запланаваныя сустрэчы Кларк з высокапастаўленымі беларускімі чыноўнікамі - Лукашэнкам, прэм'ер-міністрам, міністрам замежных спраў.

У ходзе візіту намеснік генеральнага сакратара ААН плануе наведаць Гомель, Ветку і закрытую зону тэрыторый, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Суправаджаць Хелен Кларк пры палёце ў закрытую зону будзе міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.

Пасля вяртання ў Менск намеснік генеральнага сакратара ААН возьме ўдзел у сустрэчы рабочай групы "Украіна - Беларусь - Расея" па чарнобыльскіх пытаннях" на высокім узроўні.

31 траўня перад ад'ездам з Менска Кларк дасць прэс-канферэнцыю ў Ратушы.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках