28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД сутыкнуліся пяць аўтамабіляў

21

Няштатная сітуацыя прывяла да сур'ёзнай аварыі з удзелам пяці легкавых аўтамабіляў на кальцавой аўтадарозе Менска.

Адзін з удзельнікаў ДТЗ распавёў карэспандэнту onliner.by, як усё здарылася.

Аварыя адбылася ў самую гадзіну пік, каля 18:20, на вонкавым боку МКАД паміж вуліцай Мазурава і вуліцай Шаранговіча. Сутыкнуліся Volkswagen Caddy, Suzuki WagonR, Mercedes E-Class і два BMW (3- і 7-Series).

- Мы рухаліся па крайнім левым шэрагу кальцавой дарогі, - распавёў кіроўца BMW 3-Series. - Перад мной рухаўся Mercedes, а перад ім - Suzuki. Я заўважыў, што ў чырвонага мікравэна загарэлася «аварыйка». Пасля кіроўца патлумачыў, што ў машыны здарылася няспраўнасць: ці то заглух рухавік, ці то зламалася нешта.

Па словах мужчыны, ва ўсіх траіх атрымалася досыць плаўна спыніцца.

- У гэты момант я паглядзеў у люстэрка задняга віду і заўважыў, што на вялікай хуткасці набліжаюцца два аўтамабілі, - працягвае ўдзельнік ДТЗ. - Толькі і паспеў узяцца мацней за руль і выціснуць педаль тормазу. Спачатку пранёсся Volkswagen Caddy, яму ўдалося праехаць паміж маім аўтамабілем і «адбойнікам». Ён урэзаўся толькі ў Suzuki і зачапіў бакавое люстэрка Mercedes. А вось ад BMW 7-Series дасталася ўсім: спачатку ўдар прыйшоўся ў маё задняе кола. Мой аўтамабіль пасунуўся і рамкай «дастаў» Mercedes. Затым «сямёрка» зачапіла Mercedes, які адкінула на Suzuki. BMW 7-Series урэзаўся і ў мікравэн. Такая папярэдняя версія таго, што здарылася.

На месца аператыўна выехаў аўтамабіль «хуткай», аднак шпіталізацыя нікому з удзельнікаў ДТЗ не спатрэбілася. Гэты выпадак з разраду тыповых для МКАД, калі невялікае здарэнне або паломка правакуе сур'ёзную аварыю.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках