28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі скардзяцца на «кананаду» на начной будоўлі ў цэнтры горада

7

Будаўнічыя работы на праспекце Пераможцаў ідуць кругласутачна.

У рэдакцыю onliner.by звярнуліся жыхары вуліцы Шпалернай з лістом, пад назвай «Ратуйце нашы вушы». З вокнаў іх кватэры бачная будоўля, якая вядзецца па адрасе праспект Пераможцаў, 9. Працы там ідуць круглыя суткі і, спрабуючы заснуць, ноччу людзі, мякка кажучы, адчуваюць дыскамфорт. Грукат, які стаіць на будоўлі, людзі параўноўваюць з кананадай.

«Відэа запісана ў 4 гадзіны ночы, калі цярпенню прыйшоў канец, - гаворыцца ў лісце. - Пражэктары свецяць як днём, шторы не дапамагаюць. Усё гэтае «хараство» доўжыцца з лістапада-снежня, але менавіта цяпер, летам, калі адкрытыя форткі - неабходнасць, сіл больш няма выносіць гэты шум».

Па адрасе Пераможцаў, 9 будуецца гандлёва-забаўляльны комплекс. Заказчыкам выступае СТАА «Галерэя Канцэпт», якое інвеставала ў будаўніцтва аб'екта больш за $100 млн. Інвестдамову падпісваў асабіста старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька. На працягу некалькіх гадоў першапачатковы праект відазмяняўся і менавіта цяпер уступіў у стадыю актыўнага будаўніцтва.

- Мы атрымалі дазвол на кругласутачныя працы ад Менгарвыканкама, - распавёў прараб Аляксей Кячко. - А грукат будзе ноччу ў любым выпадку, прыйдзецца пацярпець. Цяпер мы праводзім бетонныя працы, яны скончацца ў чэрвені-ліпені. Мы прыносім выбачэнні, але гэта бесперапынны кругласутачны працэс, таму неяк перанесці яго толькі на дзённы час немагчыма. Пасля пачнуцца аздабленчыя працы, будзе цішэй. Чаму ніхто не скардзіўся падчас ЧС па хакеі, калі тут кругласутачна іграла музыка, з-за якой нават нашага грукату чуваць не было?

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках