28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілер налічыў Украіне газавую запазычанасць у $5,2 млрд

27
Мілер налічыў Украіне газавую запазычанасць у $5,2 млрд

Кіраўнік расейскага газавага манапаліста заяўляе, што да 7 чэрвеня запазычанасць Украіны за пастаўлены газ дасягне 5,2 мільярдаў даляраў.

Пра гэта ён сказаў на нарадзе з удзелам прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, піша УНІАН.

«Украіна на працягу траўня месяца адбірае максімальныя кантрактныя сутачныя колькасці (газу). Такім чынам, да 7 чэрвеня абавязацельствы Украіны паводле плацяжоў за пастаўкі перавысяць 5,2 млрд дал», - сказаў Мілер.

Украіна прызнае наяўнасць запазычанасці ў 2,2 млрд даляраў за пастаўкі газу, якія ажыццяўляліся да 1 красавіка 2014 года, і гатовая аплаціць яе ў 10-дзённы тэрмін толькі пасля зніжэння «Газпромам» кошту на газ да 268,5 даляраў за тысячу кубаметраў.

27 траўня прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк заявіў, што калі да 29 траўня паміж НАК «Нафтагаз Украіны» і расейскай кампаніяй «Газпром» не будуць падпісаныя дамовы аб зніжэнні кошту на прыродны газ для краіны, то кампаніі сустрэнуцца ў Стакгольмскім арбітражы.

Міністр фінансаў Украіны Аляксандр Шлапак паведаміў, што на сённяшні дзень ёсць неабходная сума для таго, каб аплаціць газавыя запазычанасці перад «Газпромам», але пакуль не зразумелы кошт на расейскі газ.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках