28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандляроў спайсамі ў Менску прысудзілі да 11 і 12 гадоў калоніі

14
Гандляроў спайсамі ў Менску прысудзілі да 11 і 12 гадоў калоніі

Суд прысудзіў да турэмнага зняволення сем чалавек, прызнаных вінаватымі ў незаконным абароце спайсаў.

Як паведаміла кіраўніца прэс-службы Вярхоўнага суда Беларусі Юлія Ляскова, трое з іх прызнаныя вінаватымі ў набыцці, захоўванні, перавозцы і збыце асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, учыненым групай асоб, а таксама асобамі, якія раней учынілі злачынства (арт. 328 КК), паведамляе БелаПАН. Адзін з фігурантаў справы прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Двое іншых - да 11 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму і таксама з канфіскацыяй маёмасці.

Астатнія чацвёра абвінавачаных прызнаныя судом вінаватымі ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328 КК - незаконны без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсараў. Ім прызначанае больш мяккае пакаранне.

Прысуд вынес суд Фрунзенскага раёна Менска.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках