28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўцы пратэстуюць супраць ушчыльнення

6
Магілёўцы пратэстуюць супраць ушчыльнення

Незадаволенасць жыхароў абласнога цэнтру выклікалі планы будаўніцтва новай крамы.

Сетка «Еўраопт» плануе будаўніцтва чарговага гандлёвага аб'екта на праспекце Дзімітрава побач з шматпавярховымі дамамі. Дзве ініцыятыўныя групы грамадзян незалежна адна ад адной« пачалі самастойны збор подпісаў супраць чарговага ўшчыльнення, піша сайт ПЦ «Вясна».

На іх думку, будаўніцтва канчаткова знішчыць апошні кавалак зялёнай зоны, на якой размешчаная дзіцячая пляцоўка.

«Пастанова пабудаваць краму сярод іншых шматпавярховых дамоў выклікае адну рэакцыю - абурэнне. Побач знаходзіцца гандлёвы цэнтр «Кантынент», міні-рынак, а таксама шэраг іншых маленькіх крам. У дварах дамоў не стае парковак, а шырыня дарог занадта малая, каб адначасова размінуцца двум аўтамабілям. Тым больш, што новая крама толькі ўзмацніць існуныя праблемы», - кажа жыхарка дома №72 на праспекце Дзімітрава Ганна.

Са слоў грамадзян, пасля будаўніцтва крамы не застанецца і месца для дзіцячай пляцоўкі.

Першая ініцыятыўная група сабрала 30 подпісаў і накіравала іх магілёўскім чыноўнікам. Адказ не ўзрадаваў грамадзян - у лісце было напісана, што аб'ява аб будаўніцтве крамы была надрукаваная ў мясцовай газеце, аднак ніхто не адгукнуўся на яе своечасова, таму была прынятая пастанова аб будаўніцтве.

Другая ініцыятыўная група збору подпісаў супраць будаўніцтва ў іх двары крамы спадзяецца, што іх подпісы разам з раней дасланымі ўсё ж такі расставяць кропкі над «i», і ўлады прыслухаюцца да меркавання простых грамадзян.

Фота з архіва

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках