28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фэст «Мост» прапануе зніжкі студэнтам

2
Фэст «Мост» прапануе зніжкі студэнтам

Да самага маштабнага музычнага опэн-эйра Беларусі «Мост» застаецца крыху больш за месяц.

І падрыхтоўка да опэн-эйру ў самай сярэдзіне. Арганізатары абвясцілі пра паступленне новай партыі спецыяльных квіткоў для студэнтаў. Нагадаем, самы маштабны музычны опэн-эйр Беларусі пройдзе на аэрадроме Баравая ў святочныя дні 3-4 ліпеня. Абодва фестывальныя дні пачнуцца а 15:00 і скончацца а 23:00.

- Каб парадаваць навучэнцаў ВНУ пасярод сэсіі, мы пастанавілі сёння выпусціць у продаж білеты для студэнтаў, - распавялі арганізатары фестывалю. - Кошт квіткоў: на адзін дзень танцпол - 375000, на два дні танцпол - 600 тысяч рублёў. Колькасць квіткоў абмежаваная. Пры куплі пажадана паказаць студэнцкі білет, заліковую кніжку або іх ксеракопіі.

Звычайны ж кошт квіткоў на танцпол: адзін дзень - 500 тысяч рублёў, два дні - 800 тысяч рублёў. У фан-зону: адзін дзень - 650 тысяч рублёў, два дні - 1 млн рублёў.

На тэрыторыі фэсту дзве сцэны будуць працаваць напераменку.

Расклад выступаў:

3 ліпеня

15:00-23:00 - Kasabian, Guano Apes, Джон Н’юмэн, Stigmata, On The Go, Akute, «Дай Дарогу!» ды іншыя.

4 ліпеня

15:00-23:00 - «Ленінград», Skillet, Louna, «Валянцін Стрыкало», «Лепрыконсы» ды іншыя беларускія гурты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках