27 красавiка 2024, Субота, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калоніі ў Магілёве і Наваполацку пераўтвораць у ЛПП

12
Калоніі ў Магілёве і Наваполацку пераўтвораць у ЛПП

На базе папраўчых калоній у Магілёве і Наваполацку будуць створаныя лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Гэта прадугледжвае падпісаны 28 траўня ўказ Лукашэнкі №242 «Аб удасканаленні дзейнасці крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў».

Плануецца рэарганізацыя 35 папраўчых устаноў адкрытага тыпу: 21 ўстанову далучаць да 14 «больш перспектыўных». Узбуйненне звязанае з тым, што суды сталі радзей прызначаць у выглядзе пакарання абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.

Для максімальнай працоўнай занятасці асуджаных на тэрыторыі павялічаных устаноў улічваецца размяшчэнне прамысловых ды іншых аб'ектаў, прыдатных для працаўладкавання.

ЛПП у Беларусі фактычна з'яўляюцца папраўчымі ўстановамі. Для таго каб патрапіць туды, досыць учыніць тры «правапарушэнні» ў стане алкагольнага ап'янення. Пастанову аб адпраўцы ў ЛПП прымае суд на падставе звестак, пададзеных участковым міліцыянтам. Перад Чэмпіянатам свету ў Менску, паводле паведамленняў актывістаў апазіцыі і праваабаронцаў, у такія ўстановы былі накіраваныя сотні бяздомных жыхароў сталіцы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках