27 красавiка 2024, Субота, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты затрымалі яшчэ адную місію АБСЕ ў Данецку

1
Тэрарысты затрымалі яшчэ адную місію АБСЕ ў Данецку

Місія назіральнікаў АБСЕ ва Украіне на некалькі гадзін страціла кантакт з некаторымі чальцамі сваёй каманды.

Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на афіцыйны сайт АБСЕ.

Каманда знаходзілася на шляху з Данецка ў Днепрапятроўск, калі кантакт быў страчаны. У групу ўваходзіла 11 міжнародных удзельнікаў місіі, якія вандравалі ў трох аўтамабілях. Іх спынілі на блок-посце ў Марынцы. "Пад 19:00 кантакт быў адноўлены, калі група вярнулася ў Данецк", - дадалі ў арганізацыі.

АБСЕ абяцае даць далейшую інфармацыю, як толькі будзе ёю валодаць.

27 траўня спецыяльная назіральная місія АБСЕ ва Украіне страціла сувязь з адной з груп, якія працуюць у Данецкай вобласці. У склад групы, з якой згублены кантакт, уваходзяць чатыры чалавекі - грамадзяне Эстоніі, Швайцарыі, Турцыі і адзін падданы Даніі. Міністэрства ўнутраных спраў падазрае, што назіральнікаў АБСЕ, якія працавалі ў Данецкай вобласці і з вечара 26 траўня не выходзяць на сувязь, захапілі ў палон.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках