2 траўня 2024, Чацвер, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі захапілі будынак батальёна Нацгвардыі і зброю ў Луганску

10
Баевікі захапілі будынак батальёна Нацгвардыі і зброю ў Луганску

Тэрарысты захапілі будынкі канвойнага батальёна Луганскага палка Усходняга тэрытарыяльнага аб'яднання Нацгвардыі Украіны.

Будынкі батальёна, як адзначаецца, размешчаныя асобна ад вайсковай часткі 3035, якую таксама спрабавалі ўзяць штурмам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацгвардыі.

Падчас нападу на канвойны батальён афіцэры і вайскоўцы ваеннай службы па кантракце адстрэльваліся і супрацьстаялі нападнікам, і змаглі адбіць першы напад.

Пры гэтым некалькі нападнікаў падчас штурму былі знішчаныя, з боку праваахоўнікаў быў цяжка паранены адзін баец-кантрактнік. На гукі стрэлаў прыйшлі родныя, бацькі вайскоўцаў і журналісты.

"Гэтым скарысталіся нападнікі і звярнуліся да цынічных дзеянняў. Пад дуламі аўтаматаў і выказваючы пагрозы страляць на паражэнне, злачынцы, прыкрываючыся мірнымі людзьмі нібы жывым шчытом, прымусілі іх ісці наперад і ўварваліся такім чынам на тэрыторыю вайсковай часткі, атакавалі адміністрацыйнае памяшканне і разбурылі газаправод казармы салдат. Пры гэтым першы паверх будынка злачынцы запоўнілі бацькамі вайскоўцаў і пагражалі падарваць памяшканне", - адзначаецца ў паведамленні.

Як падкрэсліваецца, з мэтай прадухілення выбуху вайскоўцы былі вымушаныя адступіць.

"Пэўная частка будынкаў засталася ў руках нападнікаў, захопленая частка зброі праваахоўнікаў. Вайскоўцы тэрміновай службы адведзеныя на бяспечную адлегласць і перадыслакаваныя ў іншую частку ваеннага гарадка", - гаворыцца ў паведамленні.

У гэты ж час, як адзначае прэс-служба Нацгвардыі, баевікі распачалі спробу захапіць яшчэ адзін ваенны аб'ект - асобна дыслакаванае падраздзяленне ў Аляксандраўску Луганскай вобласці. У 21:45 напад баевікоў на вайсковую частку Нацгвардыі быў адбіты. Страт сярод асабістага складу падраздзялення няма. Пасля няўдалай спробы штурму нападнікі адступілі ад тэрыторыі аб'екта.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках