1 траўня 2024, Серада, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты пацвердзілі захоп місіі АБСЕ ў Данбасе

3
Тэрарысты пацвердзілі захоп місіі АБСЕ ў Данбасе

Групу з чатырох назіральнікаў АБСЕ, зніклую два дні таму, затрымалі сепаратысты.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў самаабвешчаны "мэр" Славянска Вячаслаў Панамароў, перадае "Інтэрфакс".

"Тая група, што знікла на поўдзень ад Данецка, гэта чатыры чалавекі. Мы ведаем, дзе яны знаходзяцца, з імі ўсё добра. Мы казалі ім, каб яны некаторы час нікуды не ездзілі, але знайшліся гэтыя чатыры самых заўзятых, вядома, іх затрымалі", - сказаў Панамароў.

Пры гэтым ён выказаў здагадку, што затрыманыя назіральнікі маглі "займацца выведдзейнасцю".

Спецыяльная назіральная місія АБСЕ ва Украіне 27 траўня страціла сувязь з адной з груп, якія працуюць у Данецкай вобласці. У склад групы, з якой згублены кантакт, уваходзяць чатыры чалавекі - грамадзяне Эстоніі, Швейцарыі, Турцыі і адзін падданы Даніі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках