2 траўня 2024, Чацвер, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 дагестанцаў планавалі тэракт у Маскве ў Дзень Перамогі

14
10 дагестанцаў планавалі тэракт у Маскве ў Дзень Перамогі

Падазраваныя затрыманыя, у іх знойдзенае выбуховае прыстасаванне.

Паводле папярэдняй версіі следства, яны меркавана планавалі здзейсніць дыверсійна-тэрарыстычны акт у перыяд святкавання Дня Перамогі. Пра гэта паведамляецца на сайце МУС Расеі.

У выніку ператрусу па месцы пражывання затрыманых кінолагі з сабакамі выявілі і канфіскавалі самаробнае выбуховае прыстасаванне, якое складаецца з пяцілітровай каністры, запоўненай рэчывам з паражальнымі элементамі, а таксама залітай мантажнай пенай гранатай, заявілі ў МУС. Экспертыза, праведзеная ў Інстытуце крыміналістыкі ЦСТ ФСБ Расеі, прызнала канфіскаваную прыладу бомбай.

Напярэдадні травеньскіх святаў сілавікамі была атрыманая інфармацыя аб набыцці дагестанцамі кампанентаў, якія могуць быць выкарыстаныя для падрыхтоўкі бомбаў. Акрамя таго, сталі вядомыя іншыя звесткі, якія дазваляюць зрабіць выснову аб падрыхтоўцы тэракту.

У выніку кіраўніцтвам было прынятае рашэнне аб затрыманні меркаваных тэрарыстаў. Раніцай 7 траўня пры сілавой падтрымцы байцоў атрада хуткага рэагавання "Рысь" па месцы пражывання былі схопленыя дзесяць чалавек.

Супрацоўнікі МУС у затрыманых, акрамя бомбы, канфіскавалі вялікую колькасць рэлігійнай літаратуры, у тым ліку кнігі, уключаныя ў Федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Мінюста Расеі. Пры ператрусе таксама былі выяўленыя і ўзятыя для вывучэння больш за 20 мабільных тэлефонаў, радыёстанцыя, два ноўтбукі, электронны наручны гадзіннік сірыйскай вытворчасці, які, па адной з версій, падазраваныя збіраліся выкарыстоўваць у якасці таймера пры вырабе бомбы.

У затрыманых таксама былі выяўленыя мапа аднаго з падмаскоўных гарадоў і пералік мерапрыемстваў, запланаваных там на 9 траўня. Знайшлі сілавікі і падрабязныя інструкцыі па вырабе розных відаў выбуховых прылад з падручных матэрыялаў.

Усе затрыманыя арыштаваныя і ў цяперашні час даюць прызнальныя паказанні. Устаноўлены арганізатар, а таксама выканаўцы планаванага тэракту, адзначаюць у МУС.

Па факце затрымання ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 222, 223 КК РФ (незаконныя набыццё, перадача, збыт і захоўванне зброі і незаконны выраб зброі). Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле аб падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках