1 траўня 2024, Серада, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бой у Славянску: чуваць выбухі і аўтаматныя чэргі

3
Бой у Славянску: чуваць выбухі і аўтаматныя чэргі

Жыхароў горада просяць заклейваць вокны скотчам.

"Абудзілі магутныя выбухі, накшталт на Сямёнаўцы... На Чэраўкоўцы вокны павыляталі", - піша адзін з карыстальнікаў сацыяльных сетак.

"Славянцы, заклейвайце вокны скотчам крыж на крыж, калі ўсё ж такі і выб'е шкло, не будзе дробных аскепкаў", - раіць жыхар горада суседзям.

"Кажуць , што з Чэраўкоўкі не выпускаюць людзей, накшталт як ідзе наступ з верталётамі і самалётамі, - паведамляе яшчэ адзін карыстальнік сацыяльных сетак. - У раёне чыгункі чутныя выбухі і аўтаматныя чэргі. Кажуць паставілі гарматы ў 66-м і 70-м садку".

Баі пад Славянскам ідуць ужо некалькі тыдняў. Украінскія сілавікі спрабуюць адбіць горад ад расейскіх дыверсантаў, якія захапілі яго.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках