1 траўня 2024, Серада, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Меркель: Мірыцца з анэксіяй Крыма нельга

12
Ангела Меркель: Мірыцца з анэксіяй Крыма нельга

Анэксія Крыма з'яўляецца недапушчальнай і парушае ўвесь пасляваенны сусветны парадак.

Пра гэта заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель падчас адкрыцця выставы, прысвечанай Першай сусветнай вайне, паведамляе «Радыё Свабода».

Па словах Меркель, урокі дзвюх сусветных войнаў падахвочваюць яе заняць выразную пазіцыю супраць расейскай анэксіі ўкраінскай тэрыторыі.

«Тэрытарыяльная цэласнасць з'яўляецца асновай для нашага пасляваеннага парадку ў Еўропе. Калі пачынаць размову, што гэта маё права і потым проста браць нешта, у выніку будзе бяда», - адзначыла Меркель.

Канцлер Германіі адзначыла, што яна сустрэнецца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным на наступным тыдні падчас святкавання дня высадкі войскаў саюзнікаў у Нармандыі. Сустрэча будзе прысвечаная і ўрэгуляванню расейска-украінскага канфлікту. «Урок мінулага павінен вучыць кааперацыі, а не канфрантацыі», - падкрэсліла Меркель.

Нагадаем, Крым быў акупаваны расейскімі войскамі ў сакавіку.

Фота: zn.ua

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках