2 траўня 2024, Чацвер, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін загадаў падпісаць дамову аб ЕАЭС

9
Пуцін загадаў падпісаць дамову аб ЕАЭС

Уладзімір Пуцін распарадзіўся прыняць прапанову ўрада Расеі аб падпісанні Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Распараджэнне прэзідэнта РФ апублікавана на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі сёння.

"Дазволіць Мінэканамразвіцця Расні ў ходзе перамоваў аб падпісанні названай Дамовы ўносіць у яе праект, ухвалены ўрадам Расейскай Федэрацыі, змены, якія не маюць прынцыповага характару, - гаворыцца ў тэксце распараджэння. - Лічыць мэтазгодным падпісаць Дамову, прадугледжаную гэтым распараджэннем, на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў".

Нагадаем, Лукашэнка, Назарбаеў і Пуцін у ходзе пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў чацвер у Астане плануюць падпісаць дамову аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС).

Фота: AFP

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках