2 траўня 2024, Чацвер, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Euronews пра «майдан» у Абхазіі (Відэа)

9

У аўторак у Сухумі прайшоў шматтысячны антыўрадавы мітынг.

Пратэстоўцы занялі будынак нацыянальнай тэлерадыёкампаніі і адміністрацыі прэзідэнта самаабвешчанай рэспублікі, а пасля няўдалых перамоваў з ім заявілі, што часова бяруць кіраванне на сябе, перадае Euronews.

У сераду свой мітынг арганізавалі і прыхільнікі ўладаў. Яны запатрабавалі, каб пратэстоўцы вызвалілі захопленыя будынкі.

Апазіцыя перадала свае патрабаванні ўладам праз Уладзіслава Суркова, памочніка прэзідэнта Расеі, які прыехаў у Абхазію. Ён сустрэўся таксама і з прэзідэнтам Аляксандрам Анквабам, які ахарактарызаваў сітуацыю так:

«Мы яшчэ маем шанцы вярнуць сітуацыю ў прававое рэчышча. Юрыдычна гэта вядома спроба сілавога захопу ўлады узброеным шляхам».

Абхазія, якая ўвайшла ў склад СССР як незалежная рэспубліка, у 1931 годзе была ператвораная ў аўтаномную рэспубліку ў складзе Грузіі. Пасля канфлікту з Тбілісі ў пачатку 90-х гадоў Абхазія абвясціла незалежнасць, якую прызналі ўсяго чатыры дзяржавы ААН, у тым ліку і Расея. Грузія лічыць яе сваёй акупаванай тэрыторыяй.

МЗС Расеі выказаў занепакоенасць абвастрэннем сітуацыі ў Абхазіі і заявіў, што больш хуткая стабілізацыя адпавядае інтарэсам паступальнага развіцця расейска-абхазскіх стасункаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках