2 траўня 2024, Чацвер, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея абяцае забяспечыць загрузку беларускіх НПЗ да 2025 года

15
Расея абяцае забяспечыць загрузку беларускіх НПЗ да 2025 года

Менск і Масква падпісалі пагадненне, па якім Беларусь будзе забяспечаная расейскай нафтай для поўнай загрузкі сваіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Пра гэта паведаміў член савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад нашай краіны Сяргей Румас, піша «Інтэрфакс».

«Рэспубліка Беларусь на перыяд да 2025 года да перыяду, калі будзе сфармаваны адзіны рынак нафты і нафтапрадуктаў, будзе цалкам забяспечаная нафтай для поўнай загрузкі сваіх нафтаперапрацоўчых заводаў», - сказаў Сяргей Румас на прэс-канферэнцыі ў чацвер.

Паводле яго слоў, у чацвер было ўнесенае адпаведнае змяненне ў міжурадавае пагадненне ад 2007 года аб узаемным гандлі нафтай і нафтапрадуктамі.

Ён дадаў, што бакі таксама дамовіліся, што з 2021 года можа адбыцца павелічэнне паставак нафты ў Беларусь, калі будуць мадэрнізаваныя альбо створаныя новыя магутнасці па нафтаперапрацоўцы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках