1 траўня 2024, Серада, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарыстычная група рыхтавала выбухі каля дзяржустаноў Адэсы

3

Супрацоўнікі Службы бяспекі затрымалі трох грамадзян Украіны.

Яны за грашовае ўзнагароджанне ўчынілі выбух у Адэсе 25 траўня. Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ ў чацвер, 29 траўня.

«Тэрарыстычнай групай кіраваў 40-гадовы грамадзянін «М». Па ўказанні і каардынацыі двух актывістаў «Кулікова поля», якія пасля падзей 2 траўня ў Адэсе беглі на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі, ён здзейсніў выбух у двары адной з цэнтральных гасцініц горада», - гаворыцца ў паведамленні.

Тэрарыстычная група планавала сарваць прэзыдэнцкія выбары і ў далейшым дэстабілізаваць сітуацыю ў рэгіёне, для чаго рыхтавала шэраг магутных выбухаў у месцах найбольшага скаплення людзей, каля дзяржаўных устаноў Адэсы.

За гэтыя злачынствы падрыўнікі атрымалі ад сваіх каардынатараў 1000 даляраў.

«Усе затрыманыя з'яўляюцца членамі аб'яднання «Праваслаўнае казацтва». Падчас затрымання яны спрабавалі аказаць узброены супраціў, аднак уцячы ім не ўдалося», - адзначылі ў ведамстве.

У ходзе ператрусу арандаванай падрыўнікамі памяшкання канфіскаваны баявы пісталет CZ75 з глушыцелем, пісталет калібра 7.62 мм, паляўнічы абрэз, траўматычная зброя, баявыя патроны рознага калібра, «кактэйлі Молатава», ваенная амуніцыя, самаробныя выбуховыя прылады з кампанентамі для іх вырабу і халодная зброя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках