2 траўня 2024, Чацвер, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры абстрэле верталёта пад Славянскам загінулі 10 вайскоўцаў, а не 14

Пры абстрэле верталёта пад Славянскам загінулі 10 вайскоўцаў, а не 14

Прэс-сакратар антытэрарыстычнай аперацыі ўдакладніў дадзеныя аб загінулых ўкраінскіх вайскоўцах.

У прыватнасці, Уладзіслаў Селязнёў паведаміў у каментары УНІАН, што на борце збітага тэрарыстамі верталёта былі 10 чалавек.

«Я пацвярджаю, што сёння ў раёне Славянска быў збіты верталёт. Удакладняецца, з якой зброі: ці то з гранатамёта, ці то з ПЗРК. Верталёт належаў Нацыянальнай гвардыі Украіны. На борце знаходзіўся персанал, які перавозіў прадукты харчавання для блокпостаў. Інфармацыя пра пацярпелых удакладняецца. Я чуў пра тое, што казаў Турчынаў, але, па маёй інфармацыі, колькасць людзей, якія знаходзіліся на борце, - 10 чалавек», - сказаў Селязнёў.

Імёны і званні загінулых прэс-сакратар антытэрарыстычнай аперацыі не агучыў.

Верталёт быў збіты пад Славянскам сёння ў першай палове дня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках