1 траўня 2024, Серада, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta.ru: Пуцін кідаў насмешлівыя позіркі ў бок Лукашэнкі

67
Gazeta.ru: Пуцін кідаў насмешлівыя позіркі ў бок Лукашэнкі

Як падпісвалі дамову аб стварэнні ЕАЭС.

Падпісанню дамовы папярэднічала пасяджэнне Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета. Калі кіраўнікі ўвайшлі ў залу пасяджэння, нечакана грымнула музыка з казахскімі матывамі, запаліўся ва ўсю сцяну экран, і зала напоўнілася блакітнымі і зялёнымі блікамі. На экране замільгалі дзяржаўныя сюжэты.

Аглушаныя шоў, яны не адразу прыступілі да працы і спыніліся на паўдарогі да стала. Пастаялі, паслухалі музыку і толькі потым, трохі ашаломленыя спецэфектамі, перайшлі ўсё ж у працоўны рэжым, піша gazeta.ru.

Даўжэй усіх дакументы, якія папярэднія падпісанню дамовы, візаваў за круглым сталом Лукашэнка. На подпіс было выкладзена 126 дакументаў. Лукашэнка прыдзірліва аглядаў лісты і старанна выводзіў подпісы.

Пуцін і Назарбаеў хутка падмахнулі дакументы, а таксама пухлы фаліянт - храналогію стварэння саюза з фотаздымкамі і заявамі лідараў. Лукашэнка перайшоў да разглядання кнігі пазней усіх.

Назарбаеў сядзеў з непранікальным тварам. Пуцін кідаў насмешлівыя позіркі ў бок беларускага кіраўніка. Нарэшце і той паставіў аўтограф і аддаў кнігу старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктару Хрысценку, які пераступаў побач з нагі на нагу.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках