2 траўня 2024, Чацвер, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы баявік: Нас рыхтаваў супрацоўнік ГВУ «Бес» на базе пад Растовам-на-Доне

8

Навучанне ў лагеры праходзілі таксама расейскія салдаты тэрміновай службы.

У панядзелак 26 траўня ў Харкаўскай вобласці супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны і Міністэрства ўнутраных спраў затрымалі аднаго з удзельнікаў узброенай тэрарыстычнай групы. Ён спрабаваў выехаць з раёна правядзення антытэрарыстычнай аперацыі са зброяй. Затрыманы з'яўляецца грамадзянінам Украіны, паведамляе прэс-служба СБУ.

У затрыманага канфіскаваны аўтамат Калашнікава АК-74 з падствольным гранатамётам, магазінамі і набоямі да яго, ручны супрацьтанкавы гранатамёт РПГ-26 «Муха».

Падчас допыту зламыснік паведаміў, што праходзіў баявую ваенную падрыхтоўку ў палявым лагеры на тэрыторыі Растоўскай вобласці РФ разам з вайскоўцамі тэрміновай службы Расеі. Вучэнні праводзілі дзеючыя супрацоўнікі ГВУ і ФСБ РФ. Аднаго з іх звалі Ігарам Безлерам па мянушцы «Бес».

Разам з ім у лагеры праходзілі навучанне каля 150 чалавек, падзеленых на 9 тактычных груп на чале з асобамі, якія мелі вопыт вядзення ваенных дзеянняў. Падчас вучэнняў баевікам забаранялі выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны і карыстацца інтэрнэтам. Па словах затрыманага, адзінае, што ім дазвалялі - глядзець праграму навін на расейскім канале «Россия 24».

Па затрыманым вядзецца следства.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках