2 траўня 2024, Чацвер, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Ворсін: Мне гэта надакучыла. Я сыходжу

14
Яўген Ворсін: Мне гэта надакучыла. Я сыходжу

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Яўген Ворсін заявіў, што пакідае сваю пасаду.

Пра гэта піша by.tribuna.com.

«Скончыўся кантракт у мяне. Яшчэ ў сакавіку. Мяне ўвесь час здымалі, потым вярталі. Мне гэта надакучыла. Адразу скажу, што выстаўляць сваю кандыдатуру на пасаду Старшыні ФХРБ не буду. Што тычыцца майго пераемніка, нікога рэкамендаваць не буду. Ведаеце, узяў вось пасля чэмпіянату свету падшыўку «Прессбола». Кажуць спецыялісты, як трэба рэфармаваць беларускі хакей. Але ніхто выразна не сказаў, чым трэба займацца. Дзіцячы садок, дзіцячы спорт - нічога новага. Калі ж пачынаеш разумець працу клубаў, бачыш, што кожны працуе на сябе. Нікому не цікава выбудоўваць сістэму. Усе клапоцяцца пра сябе!

Чую галасы: маўляў, зноў мы пайшлі па шляху легіянерства. Казалі, дарма падпісалі Плата і Лаланда. Людзі, якія гэта казалі, зараз ужо адзначаюць адваротнае. Дрэнна выступала каманда - вінаватая федэрацыя. Выйграла зборная - малайцы гульцы, трэнер, заўзятары. Але ні слова пра працу федэрацыі. Не разумею такога падыходу. Таму і не хачу працаваць. Не люблю такой неахайнасці. Хтосьці ведае, што трэба зрабіць, каб падняць беларускі хакей, - няхай прыходзіць і робіць. Я з сябе паўнамоцтвы складаю», - сказаў сёння Ворсін падчас прэс-канферэнцыі.

Нагадаем, Яўген Ворсін, які раней займаў пасаду міністра спорту і турызму, быў прызначаны старшынёй Федэрацыі хакея ў 2010 годзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках