1 траўня 2024, Серада, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыёты вывешваюць сцягі Украіны на будынках гарадоў Данбаса

8

Сіне-жоўтыя сцягі з'яўляюцца над шматпавярховікамі захопленага сэпаратыстамі Луганска.

Фота аднаго з іх апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» мясцовы журналіст Сяргей Іваноў.

«І вось у такія моманты, калі над тваёй галавой навісае чыгунная налітая хмара няпэўнасці, што паволі ператвараецца ў безвыходнасць, Бог шле табе добрую вестку з Радзімы. І ты разумееш, што ў яго на цябе, мусібыць, яшчэ ёсць планы. На фота - мой дом у Луганску. Здымак зроблены сёння. Дзякуй усім. Браню перадам заўтра. Трымайцеся, браткі», - напісаў журналіст, які цяпер знаходзіцца ў Кіеве.

Адзначым, што патрыёты Беларусі пасля забароны нацыянальнай сімволікі ў 1995 годзе рэгулярна вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі на будынках гарадоў нашай краіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках