1 траўня 2024, Серада, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску п'яны кіроўца на Dodge зладзіў гонкі з ДАІ і рэзнуўся ў тралейбус

9
У Менску п'яны кіроўца на Dodge зладзіў гонкі з ДАІ і рэзнуўся ў тралейбус

На парушальніка склалі 10 пратаколаў.

У дзяжурную частку затэлефанавалі відавочцы і паведамілі, што ў раёне аднаго з двароў на вуліцы Кядышкі ездзіць Dodge Caravan, якім мог кіраваць нецвярозы кіроўца. На месца выехаў патрульны самаход. «Пры выездзе з названага двара інспектары заўважылі апісаны Dodge, - распавялі ў ДАІ. - Адзін з супрацоўнікаў выйшаў са службовага аўтамабіля, падаў сігнал аб спыненні, але кіроўца вомегам націснуў на педаль газу і стаў уцякаць. Пачаўся пераслед».

«Dodge выехаў на вул.Талбухіна і неўзабаве падчас перасоўвання сутыкнуўся з тралейбусам, - распавяла onliner.by падрабязнасці пагоні Кацярына Журымская, спецыялістка аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Першамайскага раёна. - На шчасце, ніхто не пацярпеў, а парушальнік працягнуў рух. Ён, уцякаючы ад пераследу, зрабіў кола маршрутам Талбухіна - Кнорына - Кядышкі. Падчас руху ён парушыў патрабаванні знакаў, праехаў на чырвоны сігнал святлафора, двойчы не прапусціў пешаходаў, учыніў абгон праз падвойную суцэльную лінію разрысоўкі. У выніку яго затрымалі. Парушальнікам выявіўся 35-гадовы мужчына».

«Тое, што кіроўца быў п'яны, не выклікала сумневаў, - дапоўніла Кацярына Журымская. - На медаглядзе ён не змог зрабіць паўнавартасны выдых. Перарваны жа паказаў 0,88 праміле, чаго было дастаткова. Ад кіравання яго адхілілі, самаход даставілі на штрафстаянку. Для яго гэта першы на працягу года выпадак нецвярозай язды, таму канфіскацыя не будзе ўжывацца. Агулам на яго склалі 10 пратаколаў: за згаданыя парушэнні, а таксама за кіраванне ў стане ап'янення, адсутнасць страхоўкі і дакумэнтаў на аўтамабіль. У распараджэнні ДАІ ёсць відэа пагоні».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках