1 траўня 2024, Серада, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Adidas прэзэнтавала мяч-трэнер

3

У Adidas стварылі «разумны» мяч, прызначаны выконваць функцыі трэнера.

Adidas miCoach Smart Ball прылучаецца да iPhone, выводзіць інфармацыю аб трэнінгах і дае парады для паляпшэння якасці выканання стандартных стрэлаў, піша «Корреспондент».

Ён абсталяваны вялікай колькасцю разнастайных сэнсараў, здольны сінхранізавацца з iPhone і адсочваць якасць выканання стандартных стрэлаў накшталт штрафных, кутніх і пенальці. Прыблізна кажучы, пасля кожнага стрэлу ў дадатку з’явіцца ўся інфармацыя аб тым, у якую частку мяча і з якой моцай вы прабілі нагой, з якой траекторыяй ён паляцеў і якое было кручэнне прылады.

Плюс да ўсяго ў дадатку ёсць таксама адмысловы дапаможнік, які дапаможа прафэсійна асвоіць тэхніку выканання стрэлаў. А асобны рэжым «Выклік самому сабе» (Challenge Yourself) будзе ставіць перад футбалістам пэўныя задачы: напрыклад, надаць балону строга вызначаную хуткасць, абвесці агароджу пад пэўным кутом.

Усімі вынікамі з трэнінгаў можна будзе падзяліцца з сябрамі ў сацыяльных сетках.

Мяч злучаецца са смартфонам праз Bluetooth, а сілкуецца без якіх-небудзь дратоў.

Каштуе Adidas miCoach Smart Ball €299.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках