1 траўня 2024, Серада, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам забараніў канцэрт гурту Amaroka

4
Менгарвыканкам забараніў канцэрт гурту Amaroka

Гэта ўжо другая адмова гурту ў правядзенні канцэрту на працягу месяца.

Галоўная ўправа ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Менгарвыканкама не дала дазвол на канцэрт беларускага панк-гурту Amaroka, які планаваўся на 5 чэрвеня ў клубе Re:Public. Гурт мусіў прэзэнтаваць свой новы альбом Virus.

У пачатку траўня, як паведамляе «Арт Сядзіба», у канцэрце было адмоўлена ў вуснай форме намеснікам кіраўніка ідэалагічнай управы Сяргеем Мядзведзевым, са слоў якога творчасць Amarokі можа падпадаць пад прапаганду экстрэмізму і несці пагрозу нацыянальнай бяспецы.

Гурт усё ж падаў заяўку на правядзенне канцэрту, дадаўшы да яе тэксты песень, якія планавалася выконваць. У адказ прыйшла адмова за подпісам начальніка ўправы культуры Віталіны Рудзікавай, якая спасылаецца на ўказ № 257.

«Мы ж з вамі ведаем, што гэта не першым разам у нашай краіне. Забараняюць найлепшых, яскравых, хто верыць у тое, што робіць, - пракамэнтаваў сітуацыю мэнэджэр гурту Павел Белавус. - Нам нават прыемна, што сваімі дзеяннямі чыноўнікі паставілі Amaroku ў адзін шэраг з найлепшымі і паважанымі беларускімі выканаўцамі, якія не раз траплялі ў чорныя спісы. Некаторыя ўжо не адзін год, як «Ляпісы», напрыклад, не могуць выступаць у Беларусі. Гэтыя гурты застануцца ў гісторыі, застануцца ў сэрцах сваіх прыхільнікаў, а гэтыя чыноўнікі неўзабаве знікнуць са сваіх пасад без знаку. І хто іх згадае? Ніхто».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках