1 траўня 2024, Серада, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы адбаранілі вуліцу Берасцейскую

1
Берасцейцы адбаранілі вуліцу Берасцейскую

Гарадскія ўлады прыслухаліся да меркавання жыхароў вуліцы Берасцейскай і не сталі «адбіраць» яе назву.

Ідэя перайменаваць вуліцу Берасцейскую ў завулак Мусаргскага выклікала абурэнне ў мясцовых жыхароў. Калектыўнае абмеркаванне, якое берасцейцы правялі 2 красавіка, прайшло гучна, з абяцаннямі пісаць прэзідэнту. Людзі не хацелі расставацца са звыклай назвай сваёй вуліцы і асцерагаліся, што непазбежнае ў выпадку перайменавання пераафармленне дакументаў адбярэ занадта шмат сіл, часу і грошай, піша «Берасцейская газета».

Голас народа ўсё ж пачулі - назву «Берасцейская» пакінуць на Бярозаўцы. А безназоўны пакуль што адцінак ад вуліцы Зубачова да Варшаўскай шашы, якому планавалася «аддаць» назоў, будзе называцца Берасцейская шаша.

Гарадскія ўлады пастанавілі пачакаць і са зменай назваў некаторых іншых вуліц. Нагадаем, вуліцы Ключавая, Радніковая і Землянічная планавалася перайменаваць у Старую Крынічную, Новую Крынічную і Узорную адпаведна. Тлумачылася такая пастанова тым, што паводле закону аб назвах геаграфічных аб'ектаў назвы надаюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на расейскую. Гэта значыць вуліца Землянічная павінна была быць «Сунічнай» па-беларуску і «Суничной» па-руску. А Суничная і Крынічная вуліцы ў Берасці ўжо ёсць. Але, як бы там ні было, пакуль што масавае перайменаванне адкладзенае.

Фота Дзмітрыя Курашава

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках