1 траўня 2024, Серада, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НТВ зачыніла ток-шоў «Школа пляткарства»

12
НТВ зачыніла ток-шоў «Школа пляткарства»

Інтэлектуальнае ток-шоу федэральнага расейскага канала НТВ «Школа пляткарства» спыняе сваё існаванне.

Пра гэта паведаміла адна з вядоўцаў праграмы Таццяна Тоўстая на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Дарагія чытачы, гледачы ШП і сябры. Вось яшчэ цікавая навіна. «Школу пляткарства» зачынілі», - паведаміла Тоўстая.

Праграма Аўдоцці Смірновай і Таццяны Тоўстай выходзіла ў эфір з 2002 года. Вядоўца падзякавала ўсім, хто ўдзельнічаў у стварэнні перадачы.

«Школа пляткарства» - уладальнік прэміі «ТЭФІ-2003» у намінацыі «Ток-шоў». Вядоўцы Таццяна Тоўстая і Аўдоцця Смірнова сталі фіналісткамі «ТЭФІ-2004» у намінацыі «Інтэрв'юер».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках