6 траўня 2024, панядзелак, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карупцыйны скандал на адборы «Славянскага базару»

23
Карупцыйны скандал на адборы «Славянскага базару»

Журы конкурсу наўпрост прасунула ў фінал патрэбнага выканаўцу.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла беларуская артыстка Аліна Пік.

«Замест шасці ўдзельнікаў, якія былі адабраныя на першым этапе фіналу конкурсу «Славянскі базар - 2014», і аднаго ўдзельніка, якога адсеялі з гэтай колькасці па ўзросту, у другім туры аказалася чамусьці 11 чалавек. Але гэта яшчэ нічога. Нікому, акрамя аднаго ўдзельніка - Артура Міхайлава (Міхайлідзі), конкурсную песню не далі выканаць цалкам. А вось Артур выканаў аж дзве песні, што «патрэслі журы». Першая была пра прадажнае каханне, на якое ў героя песні не хапіла грошай, а другая кампазіцыя мела «вельмі глыбокі сэнс» і немудрагелістую назву «Качачка». У выніку журы абвясціла Міхайлідзі пераможцам фіналу адборачнага тура і прадстаўніком ад Беларусі на «Славянскім базары ў Віцебску - 2014», - падкрэсліла яна.

Адзначым, што карупцыйныя скандалы на адборачных турах папулярных музычных конкурсаў у Беларусі не з'яўляюцца рэдкасцю. Самы вядомы з іх звязаны з «перамогай» на нацыянальным адборачным туры міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне - 2012» пратэжэ лукашэнкаўскага алігарха Шакуціна Алены Ланской.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках