6 траўня 2024, панядзелак, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Татары сустракаюць «неўязнога» Мустафу Джамілёва на ўездзе ў Крым

6

Амаль 1000 чалавек знаходзяцца ля кантрольна-прапускнога пункта ў Армянску, чакаючы прыезду лідара крымска-татарскага народу Мустафы Джамілёва.

Праходзіць мірная акцыя пратэсту.

Як паведамляе QHA, сярод іх - старшыня Меджліса крымска-татарскага народу Рафат Чубараў, чальцы Меджліса, віцэ-прэм'ер Крыму Ленур Іслямаў, дэлегаты Курултая, ветэраны нацыянальнага руху, моладзь.

Развяваюцца крымска-татарскія нацыянальныя сцягі.

Людзі фармуюцца ў калону, яна рушаць у Херсонскую вобласць, каб сустрэць Мустафу Джамілёва.

Нагадаем, лідара крымска-татарскага народу, дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Мустафу Джамілёва 2 траўня не пусцілі ў Маскву. Ён не змог трапіць на авіярэйс Масква-Сімферопаль.

Джамілёва не прапусцілі праз пашпартны кантроль, заявіўшы, што яму ўезд забаронены. Дэпутат вярнуўся ў Кіеў. Сёння ён вяртаецца на аўтамабілі з Кіева ў Крым.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках