6 траўня 2024, панядзелак, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тымчук: Закалоты ў Адэсе сталі вынікам спецаперацыі ГРУ РФ

9
Тымчук: Закалоты ў Адэсе сталі вынікам спецаперацыі ГРУ РФ

Учорашнія правакацыі ў Адэсе сталі вынікам аперацыі, якая праводзілася і каардынавалася Расеяй.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў каардынатар «Інфармацыйнага супраціву» Дзмітрый Тымчук.

«З пачатку сакавіка і да канца красавіка 2014 мы канстатавалі прыбыццё на тэрыторыю Прыднястроўя падраздзяленняў ВС РФ і ГРУ ГШ ВС РФ, казацтва і прадстаўнікоў расейскіх ультранацыяналістычных арганізацый. З сярэдзіны красавіка нашы крыніцы ў Рэспубліцы Малдова фіксавалі прыбыццё ў Кішынёў з Расеі груп моладзі спартовага целаскладу, якіх адпраўлялі далей на тэрыторыю Прыднястроўя. Іх суправаджалі супрацоўнікі ФСБ РФ», - піша Тымчук.

З ягоных слоў, у выніку да пачатку траўня на тэрыторыі Прыднястроўя было засяроджана амаль 1700 расейскіх вайскоўцаў і каля 2 200 скаардынаваных ФСБ прадстаўнікоў розных расейскіх арганізацый (у асноўным - казацтва). З агульнай колькасці расейскіх вайскоўцаў каля 800 чал - у складзе падраздзяленняў ГРУ ГШ ВС РФ.

Нагадаем, 2 траўня ў Адэсе адбыліся масавыя закалоты прыхільнікаў адзінства Украіны і прарасейскіх сепаратыстаў. У выніку загінулі, паводле афіцыйных звестак, блізу 43 чалавек. Некалькі сотняў людзей траўмаваныя.

Супрацьстаянне пачалося пасля таго, як на Аляксандраўскім праспекце сабралася група прарасейскіх актывістаў (многія - у масках і з бітамі), якія спынілі марш «За адзіную Украіну». Пачалася бойка, якая распаўсюдзілася на суседнія вуліцы.

Відавочцы сцвярджаюць, што першы загінулы з ліку праўкраінскіх мітынгоўцаў сканаў ад кулявых раненняў, нанесеных з аўтаматычнай зброі. На вуліцы Прэабражэнскай, дзе ён памёр, ужо праз некалькі хвілін ляжалі кветкі. Абодва бакі актыўна ўзводзілі барыкады са смеццевых кантэйнераў і платоў, закідвалі апанентаў брукам, кактэйлямі Молатава.

Пасля гэтага эпіцэнтр падзей перамясціўся на Кулікова поле, дзе быў усталяваны намётавы гарадок антымайдана. Прыхільнікі сепаратыстаў схаваліся ў Доме прафсаюзаў, з даху перыядычна ляцелі кактэйлі Молатава. Пасля гэтага ў будынку пачаўся пажар. Пажарная машына, паводле звестак відавочцаў, прыехала праз паўгадзіны. Праўкраінскія актывісты, якія ўвесь гэты час заставаліся звонку, спрабавалі дапамагчы выбрацца забарыкадаваным унутры прарасейскім актывістам.

У Адэсе аб'яўлена трохдзённая жалоба па загінулых.

Фота: RFERL

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках